Віншаванне Ваагну Хачатурану з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Арменіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Ваагна Хачатурана з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Арменія.
"Упэўнены, што на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе Вы будзеце садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі ў розных сферах, умацаванню дружбы і ўзаемаразумення паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Ваагну Хачатурану добрага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай і важнай дзейнасці на карысць грамадзян Арменіі.