Віншаванне Уладзіславу Ганчарову з заваяваннем залатога медаля

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

    "Сардэчна віншую з надзвычай яркай і такой важнай для ўсіх нас перамогай! Уся краіна з заміраннем сэрца сачыла за тваім бліскучым выступленнем! І табе пакарылася неба гімнастычнай арэны ў Рыа, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Залатым алімпійскім медалём на ўвесь свет заззяла слава айчыннай школы ў скачках на батуце. Малайчына! Так трымаць!"

    "Асобная ўдзячнасць усяму трэнерскаму штабу каманды і ўсім спецыялістам, якія былі з табой побач", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Уладзіславу Ганчарову моцнага здароўя, шчасця і новых яркіх перамог на славу беларускага спорту.