Віншаванне Уільяму Рута з перамогай на выбарах Прэзідэнта Кеніі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Уільяма Рута з перамогай на выбарах Прэзідэнта Кеніі.

    "Ваша краіна дэманструе відавочныя поспехі ў сваім развіцці і карыстаецца заслужаным даверам на міжнароднай арэне. Падкрэсліваю зацікаўленасць Беларусі ў раскрыцці існуючага патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што ўмацаванню сувязей будзе садзейнічаць больш цеснае супрацоўніцтва ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, а таксама сумесная рэалізацыя праектаў у розных галінах.