Віншаванне ўдзельнікам XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў з адкрыццём XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
"Сёлетняе мерапрыемства пад дэвізам "Сапраўдныя каштоўнасці" аб'яднала беспрэцэдэнтную колькасць удзельнікаў і шчыра вітае на нашай мірнай зямлі аднадумцаў - заслужаных мэтраў, таленавітую моладзь, якая робіць першыя крокі ў фільмавытворчасці, і шчырых аматараў кінематографа", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што форум прадоўжыць добрыя традыцыі па падтрымцы ідэалаў гуманізму, умацаванні згоды і ўзаемаразумення паміж народамі, у Год гістарычнай памяці яшчэ раз нагадае аб святых непарушных духоўных запаветах.