Віншаванне ўдзельнікам XXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з адкрыццём форуму
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў XXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю
"Лістапад" з адкрыццём форуму.
"Трэцяе дзесяцігоддзе сваёй гісторыі "Лістапад" пачынае як аўтарытэтны форум, чыя высокая місія захавання маральных і эстэтычных ідэалаў кінематографа, падтрымкі наватарскіх пошукаў сучасных рэжысёраў знаходзіць водгук ва ўсім свеце", - гаворыцца ў віншаванні.
Цяперашні фестываль сабраў у беларускай сталіцы як праслаўленых майстроў, так і таленавітых дэбютантаў, іх работы дэманструюць шырокую панараму сучасных мастацкіх дасягненняў.
"Упэўнены, што "Лістапад" і ў далейшым будзе служыць справе развіцця кіно як мастацтва, накіраванага на духоўнае ўзвышэнне чалавека, а таксама ўмацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям фестывалю натхнення, поспехаў, незабыўных праглядаў і цікавых дыскусій.