Віншаванне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння Камуністычнай партыі Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння Камуністычнай партыі Беларусі.
"Абвешчаныя яе стваральнікамі ідэі сацыяльнай справядлівасці, роўных правоў і магчымасцей для ўсіх грамадзян краіны і народаў свету, адданасці Айчыне прайшлі выпрабаванні часам і войнамі, вытрымалі змену палітычнага ладу. І сёння з'яўляюцца арыенцірам у пабудове моцнай, незалежнай, талерантнай дзяржавы", – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Камуністычная партыя Беларусі – актыўны ўдзельнік палітычнага, грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця краіны.
"Упэўнены, што, захоўваючы пераемнасць традыцый, адстойваючы гістарычную праўду, шануючы гераічнае мінулае свайго народа, вы заўсёды будзеце дастойным прыкладам для падрастаючага пакалення, – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. – Дзякуй вам за вернасць ідэалам і імкненне працаваць у імя міру і працвітання нашай роднай Беларусі".