Віншаванне з пачаткам работы Міжнароднай канферэнцыі "Хрышчэнне Русі ў лёсах народаў Беларусі, Расіі, Украіны: выбар цывілізацыйнага шляху"
Удзельнікам Міжнароднай канферэнцыі "Хрышчэнне Русі ў лёсах народаў Беларусі, Расіі, Украіны: выбар цывілізацыйнага шляху"
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з пачаткам работы Міжнароднай канферэнцыі "Хрышчэнне Русі ў лёсах народаў Беларусі, Расіі, Украіны: выбар цывілізацыйнага шляху".
Больш як тысяча гадоў хрысціянства фарміруе агульныя для ўсіх усходніх славян этычныя і эстэтычныя ідэалы, служыць асновай маральных і культурных традыцый. Сёння яно адыгрывае вялікую ролю ва ўмацаванні маральных асноў, пропаведзі адзінства, міралюбнасці і ўзаемадапамогі.
Шматгранная дзейнасць Праваслаўнай царквы нязменна знаходзіць водгук у беларускім грамадстве. Канструктыўнае супрацоўніцтва дзяржавы і Беларускага Экзархата дае магчымасць сумесна рэалізоўваць гуманітарныя праекты, рэстаўрыраваць унікальныя старадаўнія святыні і будаваць новыя храмы.
Упэўнены, правядзенне канферэнцыі з удзелам шырокага прадстаўніцтва вучоных і духавенства паслужыць справе далейшага збліжэння славянскіх народаў, дасць магчымасць усвядоміць вялікую кансалідуючую сілу хрысціянства, яго стваральную і культураўтвараючую ролю.
Жадаю ўдзельнікам канферэнцыі здароўя, поспехаў у духоўнай і навуковай дзейнасці на карысць нашых народаў.
Аляксандр Лукашэнка