Віншаванне ўдзельнікам Міжнароднага з’езда валанцёраў дзяцінства
Удзельнікам Міжнароднага з’езда валанцёраў дзяцінства
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з пачаткам работы Міжнароднага з’езда валанцёраў дзяцінства, прысвечанага 25-годдзю Дзіцячага фонду.
Такія прадстаўнічыя форумы даюць магчымасць педагогам, урачам, дзеячам культуры і ўсім людзям з добрым сэрцам сабрацца разам, каб знайсці шляхі аказання дапамогі дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, і абмеркаваць перспектывы развіцця валанцёрскага руху ў інтарэсах падрастаючага пакалення.
Абарона дзяцінства і мацярынства, умацаванне статусу сям’і з’яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. У нашай краіне робіцца ўсё магчымае, каб кожнае дзіця жыло ў атмасферы любові і клопату, атрымала рознабаковае развіццё і рэалізавала свае мары.
Мы высока цэнім высакародную місію фонду па абароне сірот і інвалідаў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аказанню дапамогі шматдзетным і маламаёмным сем’ям.
Упэўнены, што стваральная дзейнасць фонду і ў далейшым будзе аб’ядноўваць намаганні ўсіх краін у вырашэнні актуальных сацыяльных праблем.
Жадаю ўдзельнікам з’езда моцнага здароўя, натхнення, шчасця і поспехаў у дасягненні мэт.
Аляксандр Лукашэнка