Віншаванне ўдзельнікам IV Еўрапейскага праваслаўна-каталіцкага форуму
Паважаныя ўдзельнікі форуму!
Сардэчна віншую Вас з пачаткам работы IV Еўрапейскага праваслаўна-каталіцкага форуму "Рэлігія і культурная разнастайнасць: выклікі хрысціянскім цэрквам у Еўропе".
Сёння асаблівую важнасць для ўсёй еўрапейскай супольнасці набываюць пытанні захавання духоўных асноў і традыцыйных каштоўнасцей. Менавіта таму так актуальныя задачы, якія ставіць перад сабой сённяшні форум - абмеркаваць шляхі развіцця міжканфесійнага дыялогу, асабліва падкрэсліць місію хрысціянства ў сучасным свеце.
Сімвалічна, што такая высокая сустрэча царкоўных іерархаў праходзіць у Беларусі, дзе ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, умацоўваюцца гістарычна сфарміраваныя традыцыі талерантнасці і міжкультурнага ўзаемадзеяння.
Упэўнены, што форум унясе важкі ўклад у справу духоўнага збліжэння еўрапейскіх народаў, будзе садзейнічаць кансалідацыі іх намаганняў па пошуку сумесных шляхоў вырашэння вострых праблем сучаснасці.
Шчыра жадаю ўдзельнікам форуму добрага здароўя, плённай працы, поспехаў і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка