Віншаванне ўдзельнікам і гасцям XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з яго адкрыццём
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" з яго адкрыццём.
У віншаванні гаворыцца, што гэты форум асаблівы, ён праходзіць у год 120-годдзя кінематографа - аднаго з самых маладых відаў мастацтва, якое за сваю кароткую гісторыю паспела заваяваць сэрцы мільёнаў людзей.
«У нашай краіне прыкладаюцца значныя намаганні для захавання дасягненняў айчыннага кіно, яго развіцця і папулярызацыі ў свеце, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - З году ў год наш фестываль дорыць гледачам радасць сустрэч з новымі фільмамі і іх стваральнікамі, а прафесіяналам прадастаўляе шырокія магчымасці для актыўнага творчага дыялогу з прадстаўнікамі розных краін».
Прэзідэнт выказаў перакананасць, што і ў далейшым форум будзе служыць высакароднай справе сцвярджэння гуманістычных і маральных ідэалаў у сучасным кінамастацтве, умацаванню культурнага супрацоўніцтва паміж народамі.