Віншаванне ўдзельнікам і гасцям XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі з адкрыццём гэтага форуму, які ў гэтым годзе Маладзечна прымае на правах культурнай сталіцы Беларусі.
"Праграма форуму, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна, падорыць гледачам радасць сустрэч з вядомымі артыстамі, паэтамі і кампазітарамі. Сімвалічна і пачэсна для маладых спевакоў у Год культуры заявіць аб сабе на чарговым Нацыянальным конкурсе выканаўцаў і асабліва судакрануцца з "залатой калекцыяй" эстраднага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гэта свята прадоўжыць добрыя фестывальныя традыцыі, паслужыць справе захавання і развіцця беларускай музыкі і роднага слова.