Віншаванне ўдзельнікам і гасцям ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Удзельнікам і гасцям ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з адкрыццём ХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
Гэты фестываль – яскравае сведчанне таго, што кіно з'яўляецца важнейшым з мастацтваў, якое заваявала сэрцы мільёнаў людзей. Узнікшы ў вельмі няпросты перыяд гісторыі, "Лістапад" за мінулыя гады ператварыўся ў адну з галоўных падзей сучаснага культурнага жыцця, заслужыў высокі міжнародны статус і набыў сапраўды планетарны размах. Але пры гэтым застаўся верны свайму прызначэнню – служыць ідэалам гуманізму і духоўнасці, несці з экрана гледачам святло праўды і дабра.
У бягучым годзе "Лістапад", які нездарма называюць фестывалем фестываляў, сабраў лепшыя сусветныя кінапрэм'еры і іх выдатных аўтараў, чые талент і майстэрства нараджаюць сапраўдныя шэдэўры. Упэўнены, што мінскі форум будзе багаты на цікавыя сустрэчы і мастацкія адкрыцці, адзначыць узнагародамі самых дастойных і стане незабыўным святам для паклоннікаў кіно.
Жадаю канкурсантам удачы, членам журы – плённай працы, а ўсім удзельнікам і гасцям фестывалю – здароўя, натхнення, шчасця і поспехаў.
Аляксандр Лукашэнка