Віншаванне з нагоды адкрыцця XIV Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2015"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XIV Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2015" з адкрыццём гэтага форуму.
Фестываль "Залаты шлягер" стаў яркай падзеяй у сучасным культурным жыцці Беларусі. "З году ў год, падтрымліваючы традыцыі айчыннай і замежнай эстрады, ён дорыць шырокай публіцы сустрэчы з творчасцю любімых музыкантаў, кампазітараў, паэтаў-песеннікаў. Дзякуючы "Залатому шлягеру" мы маем унікальную магчымасць пачуць лепшыя творы мінулых гадоў", - адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэты фестываль паслужыць умацаванню творчых зносін музыкантаў розных пакаленняў і краін, а паклоннікам прынясе шмат незабыўных уражанняў.