Віншаванне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023" у Віцебску

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023" у Віцебску са святам.

    "Віншую вас з прафесійным святам і правядзеннем абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023". Хлебаробы Віцебшчыны працуюць ва ўмовах рызыкоўнага земляробства, але і ў такім кліматычна няпростым годзе змаглі атрымаць і сабраць амаль 800 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур, у тым ліку рапс. Гэта дастойны ўклад самага паўночнага рэгіёна краіны ў агульнарэспубліканскі каравай", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што любоў да роднай зямлі, майстэрства, адказнасць і шчырае імкненне павышаць прэстыж галіны дапамогуць дабіцца высокіх вынікаў на сельскай ніве.

    "У гэты святочны дзень дзякую ўсім героям хлебнай гарачай пары і жадаю ўдзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця і новых перамог", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.