Віншаванне удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2021" у Скідзелі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2021" у Скідзелі з галоўным святам аграрыяў.

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Гродзенскай вобласці вырасцілі і ўбралі добры ўраджай, намалаціўшы разам з кукурузай больш як 1,1 млн т збожжавых і зернебабовых. "Вы ўсе працавалі з поўнай самааддачай: аграномы і паляводы, механізатары і вадзіцелі, работнікі элеватараў і ферм, кіраўнікі гаспадарак і раёнаў, прадэманстраваўшы высокі прафесіяналізм і зацікаўленасць у канчатковым выніку", - канстатаваў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым вобласць захавае лідарскія пазіцыі ў сельскагаспадарчай сферы, а яе ўклад у рэспубліканскі каравай і харчовую бяспеку краіны будзе расці.

    "З-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі вы чакалі любімага фестывалю два гады. Дык няхай сённяшні дзень для вас і вашых сем'яў напоўніцца двайной радасцю ад стасункаў з сябрамі і калегамі, цудоўнымі эмоцыямі ад заслужаных падарункаў і цёплых слоў удзячнасці за працу, яркімі ўражаннямі ад выступленняў любімых артыстаў. Поспехаў усім і шчасця", - пажадаў Прэзідэнт.