Віншаванне удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2021" у Капылі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2021" у Капылі з галоўным святам хлебаробаў.
"Прыемна адзначыць, што каравай Міншчыны, як заўсёды, - самы важкі ў рэспубліцы. Цэнтральны беларускі рэгіён пацвердзіў сваё званне сапраўднай жытніцы з высокай культурай земляробства", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім вяскоўцам вобласці за прафесіяналізм, добрую арганізацыю працэсу, а галоўнае - імкненне разам працаваць на патрэбны вынік.
"Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце паляпшаць свае вытворчыя паказчыкі, укараняць самыя перадавыя тэхналогіі і задзейнічаеце ўвесь патэнцыял на карысць нашай любімай Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў аграрыям моцнага здароўя, добрага надвор'я і новых поспехаў. "Няхай сённяшні фестываль падорыць удзельнікам і гасцям радасць ад цудоўных сустрэч і яркіх уражанняў, напоўніць вас бадзёрасцю і аптымізмам на наступны сельскагаспадарчы год", - дадаў беларускі лідар.


