Віншаванне цяжкаатлету Вадзіму Стральцову з заваяваннем сярэбранага медаля

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Вадзіма Стральцова з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

    "Гэта дастойны адказ на ўсе сумненні адносна канкурэнтаздольнасці беларускай цяжкай атлетыкі на гэтым этапе, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Устаяўшы пад неймаверным псіхалагічным націскам ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з боку сапернікаў, ты праявіў высокае спартыўнае майстэрства, характар і волю да перамогі".

    "Дзякуй табе за гэты поспех, які ўсяліў упэўненасць у перспектывах развіцця цяжкай атлетыкі ў Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў Вадзіму Стральцову і ўсяму складу нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы моцнага здароўя, шчасця і новых яркіх перамог.