Віншаванне трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну па вольнай барацьбе Аляксандру Мядзведзю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў трохразовага алімпійскага чэмпіёна па вольнай барацьбе Аляксандра Мядзведзя з 85-годдзем.
"Сваімі яркімі, іскрамётнымі перамогамі Вы дарылі нам незабыўныя эмоцыі. З'яўляючыся трэнерам, унеслі значны ўклад у развіццё вольнай барацьбы. Як прызнаная легенда спорту і вядомы грамадскі дзеяч, дастойна прадстаўлялі Беларусь на міжнародных пляцоўках", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Аляксандру Мядзведзю, выдатнаму атлету, паважанаму настаўніку, сапраўднаму патрыёту, па праву належыць самае ганаровае месца сярод вялікіх чэмпіёнаў Беларусі, з якіх бярэ прыклад моладзь.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, аптымізму і бадзёрасці духу.