Віншаванне Тханглуну Сісуліту з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Лаоса

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Тханглуна Сісуліта з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

    "Вынікі выбараў сведчаць аб прызнанні Вашага аўтарытэту і самаадданага служэння на карысць народа Лаоса. У Беларусі Вас ведаюць як вопытнага дзяржаўнага дзеяча, патрыёта сваёй краіны і нашага шчырага сябра", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што пад кіраўніцтвам Тханглуна Сісуліта існуючыя адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж Мінскам і В'енцьянам будуць пашырацца. "Разлічваю на магчымасць актывізацыі ўзаемавыгаднага двухбаковага дыялогу пры Вашай асабістай падтрымцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.