Віншаванне тэнісістцы Арыне Сабаленка з перамогай на турніры ў Мадрыдзе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў тэнісістку Арыну Сабаленка з перамогай на турніры ў Мадрыдзе.
"Дарагая Арына! Ты ярка правяла турнір у Мадрыдзе, завяршыўшы яго бліскучай перамогай над лідарам сусветнага рэйтынгу. Гэта цудоўны падарунак усім беларусам да вялікага свята 9 Мая. Віншую з гэтым вялікім поспехам і яшчэ адным упэўненым крокам на шляху да вяршыні. Жадаю моцнага здароўя, шчасця і новых яркіх дасягненняў", - гаворыцца ў віншаванні.