Віншаванне супрацоўнікам Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера з 75-годдзем з дня заснавання ўстановы.
У віншаванні гаворыцца, што за тры чвэрці стагоддзя пройдзены велізарны шлях, выратаваны дзясяткі тысяч пацыентаў, назапашаны ўнікальны вопыт аказання спецыялізаванай дапамогі.
"Дзякуючы прафесіяналізму і мэтанакіраванасці некалькіх пакаленняў высокакваліфікаваных медыцынскіх работнікаў у дыспансеры пастаянна ўкараняюцца лепшыя сусветныя методыкі прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння, праводзяцца важныя навуковыя даследаванні. Вы вяртаеце людзям надзею на доўгае жыццё і шчаслівую будучыню", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт упэўнены, што адданасць выбранай справе, захаванне лепшых традыцый айчыннай медыцыны, настаўніцтва ў адносінах да маладых калег і ў далейшым дапамогуць плённа працаваць і дасягаць новых поспехаў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў вялікаму дружнаму калектыву, ветэранам, іх родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту.