Віншаванне султану штата Паханг Абдуле з выбраннем Вярхоўным правіцелем Малайзіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў султана штата Паханг Абдулу Рыяятуддзіна Аль-Мустафу Білаха з выбраннем Вярхоўным правіцелем Малайзіі.

    "Спадзяюся, што пры вашай падтрымцы дружба і ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі будуць дынамічна развівацца і ўмацоўвацца", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў новаму правіцелю Малайзіі добрага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.