Віншаванне Султану Амана Кабусу бен Саіду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам.

    "Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін дружбы і супрацоўніцтва з Аманам. Мы зацікаўлены ў пашырэнні ўзаемадзеяння ў інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай галінах", - гаворыцца ў віншаванні.