Віншаванне Султану Амана Хайсаму бен Тарэку аль Саіду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Султана Амана Хайсама бен Тарэка аль Саіда і грамадзян гэтай краіны з юбілейным, 50-м Нацыянальным днём.

    "Аман застаецца нязменным сябрам і надзейным партнёрам Беларусі, што асабліва каштоўна ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з Маскатам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай галінах. "Значныя перспектывы мае двухбаковае навукова-тэхнічнае, адукацыйнае і культурнае супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хайсаму бен Тарэку аль Саіду моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а жыхарам Амана - міру і працвітання.