Віншаванне Старшыні Урада Расіі Міхаілу Мішусціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расіі, старшыню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з днём нараджэння.

    "Вас добра ведаюць і цэняць у нашай краіне як адданага сваёй справе найвышэйшага прафесіянала. Ва ўмовах жорсткага процістаяння знешнім выклікам узначалены Вамі Урад Расійскай Федэрацыі паспяхова вырашае беспрэцэдэнтныя па складанасці і маштабе задачы, якія забяспечваюць устойлівы эканамічны рост дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Міхаілу Мішусціну за яго ўважлівы і канструктыўны падыход да пытанняў развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва, глыбокую ўключанасць у працэсы саюзнага будаўніцтва.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Старшыні Урада Расіі моцнага здароўя, дабрабыту і ажыццяўлення ўсяго задуманага.