Віншаванне Старшыні Урада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з днём нараджэння.

    "Ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску Урад Расійскай Федэрацыі пад Вашым кіраўніцтвам эфектыўна рэагуе на сучасныя выклікі, забяспечваючы ўстойлівы рост расійскай эканомікі, - гаворыцца ў віншаванні. - Высока цаню Вашу маштабную дзейнасць па паглыбленні інтэграцыі паміж Мінскам і Масквой. Упэўнены, уласцівыя Вам вернасць ідэалам дабра і справядлівасці разам з надзвычайнай працаздольнасцю і невычэрпнай жыццёвай энергіяй будуць садзейнічаць развіццю моцнай і працвітаючай Расіі, збліжэнню нашых краін і народаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Мішусціну моцнага здароўя, новых поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, шчасця і дабрабыту.