Віншаванне старшыні Савета Камуністычнай партыі Беларусі Аляксею Камаю
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Савета Камуністычнай партыі Беларусі Аляксея Камая з 80-годдзем.
"Усё Ваша жыццё прысвечана нястомнаму служэнню Беларусі. Доўгія гады Вы плённа працавалі на самых адказных пасадах у партыйных органах, прымяняючы свае веды і ўменні для выканання пастаўленых задач. Дзякуючы дзелавым і асобасным якасцям, таленту кіраўніка і арганізатара, Вы здабылі заслужаны аўтарытэт і павагу. Сёння Вы поўныя энергіі і аптымізму, Ваш багаты вопыт запатрабаваны ў грамадстве", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэты юбілей - яшчэ адна магчымасць выказаць удзячнасць Аляксею Камаю за шматгадовую актыўную дзейнасць і пажадаць яму добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.