Віншаванне старшыні расійскага ўрада Дзмітрыю Мядзведзеву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню расійскага ўрада Дзмітрыя Мядзведзева з юбілеем.

    "Упэўнены, што Ваша энергічная дзейнасць на высокай пасадзе старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі, разуменне важнасці  інтэграцыйнага ўзаемадзеяння краін у сучасных умовах будуць і ў далейшым садзейнічаць вырашэнню актуальных задач саюзнага будаўніцтва, умацаванню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзяржаў ЕАЭС з улікам інтарэсаў усіх бакоў", - гаворыцца ў віншаванні.