Віншаванне старшыні Праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксею Мілеру

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксея Мілера з 55-годдзем.

    "Упэўнены, што Вашы прафесіяналізм, кіраўніцкі вопыт, мэтанакіраванасць і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю расійскага газавага комплексу, умацаванню пазіцый ПАТ "Газпрам" у краіне і за мяжой, а таксама вырашэнню актуальных пытанняў беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў канструктыўным ключы і на ўзаемавыгаднай аснове", - гаворыцца ў віншаванні.