Віншаванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну з нагоды адкрыцця Алімпіяды-2022 у Пекіне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну з нагоды адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне.
"Упэўнены, Ваша краіна, якая ўдзяляе асаблівую ўвагу здароваму ладу жыцця і мае выдатныя дасягненні ў галіне спорту, дзякуючы працавітасці і прафесійнаму стаўленню кітайскага народа да любой справы арганізуе гэта міжнароднае спартыўнае свята на самым высокім узроўні", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што выбраны Кітаем дэвіз зімовай Алімпіяды "Разам дзеля агульнай будучыні" ярка адлюстроўвае імкненне чалавецтва да сумеснага працвітання, мірнага развіцця і новых дасягненняў. "І няхай Гульні пройдуць выключна ў духу сапраўднага алімпізму, па-за палітыкай і на славу спорту", - пажадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з асаблівай цеплынёй успамінае свой візіт у Паднябесную ў час правядзення XXIX летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года, якія ўразілі ўвесь свет размахам, арганізаванасцю і гасціннасцю. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Кітай тады выйграў медальны залік, а Беларусь паказала адзін з лепшых вынікаў у гісторыі. "Спадзяюся, што і гэтыя Алімпійскія гульні прынясуць балельшчыкам нашых краін нямала прыемных момантаў ад яркіх выступленняў кітайскіх і беларускіх атлетаў", - адзначыў ён.
Прэзідэнт пажадаў кітайскаму лідару добрага здароўя, шчасця і вялікіх поспехаў, а спартсменам і гасцям Кітая - прыгожай і запамінальнай Алімпіяды.
