Віншаванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння.

    "Сёння Кітай, справіўшыся з пандэміяй каранавіруса новага тыпу, стаў адной з нямногіх краін у свеце з дадатнай дынамікай эканамічнага росту. У гэтым вялікая Ваша асабістая роля - мудрага кіраўніка працавітага кітайскага народа", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што паказальна развіваецца і двухбаковых дыялог паміж Беларуссю і Кітаем, у якім ужо трывала замацаваліся такія характарыстыкі, як "нержавеючае братэрства" і "ўсепагоднае партнёрства", што пацвярджаецца канкрэтнымі вынікамі супрацоўніцтва. Прэзідэнт упэўнены: разам удасца вывесці адносіны на больш высокі стратэгічны ўзровень.

    "Апошнім часам нашы краіны паказалі ўсяму свету ўзорны прыклад узаемадзеяння, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - На міжнароднай арэне, сутыкаючыся з моцным знешнім націскам, Мінск і Пекін паспяхова процістаяць усім варожым выпадам, дэманструючы моц дружбы і стойкасць".

    Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь выступае актыўным удзельнікам ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", важнай часткай якой з'яўляецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", які паспяхова функцыянуе.

    Прэзідэнт выказаў шчырую ўдзячнасць за аказаную Беларусі падтрымку ў няпросты для нашай краіны час.