Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна са Святам Вясны:

    Ваша Правасхадзіцельства,

    Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды Свята Вясны.

    Мінулы год азнаменаваўся выдатнымі дасягненнямі і дастойнымі перамогамі Кітайскай Народнай Рэспублікі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Увесь свет стаў сведкам яркіх зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, імклівых тэмпаў развіцця касмічнай праграмы Кітая, актыўнага пашырэння ініцыятыў у галіне глабальнага развіцця і бяспекі, упэўненых крокаў на шляху да адраджэння вялікай кітайскай нацыі і пабудовы сацыялізму з кітайскай спецыфікай, а таксама гістарычных рашэнняў XX з'езда Камуністычнай партыі Кітая.

    Нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія прынёс год Тыгра, мы сумеснымі намаганнямі змаглі дабіцца значных поспехаў у нарошчванні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. На палях саміту ШАС падпісаны вялікі пакет двухбаковых пагадненняў, якія адпавядаюць інтарэсам абедзвюх дзяржаў і дадуць магчымасць яшчэ больш умацаваць дружбу паміж нашымі краінамі. Адносіны Мінска і Пекіна выйшлі на новы ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. У індустрыяльным парку "Вялікі камень" дынамічна развіваецца праект у галіне традыцыйнай кітайскай медыцыны. Прадаўжае работу сумеснае прадпрыемства па зборцы легкавых аўтамабіляў "БЕЛДЖЫ".

    Запэўніваю ў гатоўнасці разам з Вамі і далей развіваць увесь комплекс беларуска-кітайскіх адносін, паглыбляць узаемадзеянне на міжнароднай арэне ў мэтах пабудовы справядлівага і мірнага глабальнага парадку.

    Запрашаю Ваша Правасхадзіцельства наведаць Рэспубліку Беларусь, дзе Вас ведаюць і цэняць як сапраўднага сябра і дзе Вам будзе аказаны самы цёплы і сардэчны прыём.