Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння.

    "Ваш багаты прафесійны вопыт, міжнародны аўтарытэт і чалавечыя якасці з'яўляюцца залогам паспяховай дзяржаўнай дзейнасці і садзейнічаюць усебаковаму гарманічнаму развіццю Кітая", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў ролю Сі Цзіньпіна ў тым, што беларуска-кітайскія адносіны выйшлі на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства і прадаўжаюць прырастаць новымі ўзаемавыгаднымі праектамі.

    "Супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, якому, я ўпэўнены, сумеснымі намаганнямі мы зможам надаць новы імпульс", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.