Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння.

    "Пад Вашым дальнабачным кіраўніцтвам у Кітаі забяспечана палітычная стабільнасць, гарманічна развіваецца грамадства, эканоміка дэманструе выдатныя рэзультаты, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - За апошні час нам удалося значна рушыць наперад у адносінах паміж нашымі краінамі ў духу ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, заснаванага на агульнасці поглядаў, інтарэсаў і чалавечых каштоўнасцей".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у далейшым умацаванні і развіцці дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.