Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 65-й гадавінай абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што пасля дружалюбнай давернай сустрэчы з Сі Цзіньпінам у ліпені 2013 года беларуска-кітайскія адносіны паспяхова развіваюцца на новым этапе ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што раўнапраўнае супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай было і застаецца доўгатэрміновым прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі.