Віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны народ гэтай краіны з Днём абвяшчэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.

    У віншаванні гаворыцца, што ўзорная арганізацыя і паспяховыя вынікі Саміту "Вялікай дваццаткі" ў Ханчжоу сталі чарговым сведчаннем таго, што Кітай уносіць вялікі ўклад у гарманічнае і інавацыйнае развіццё сусветнай супольнасці.

    "З цеплынёй успамінаю нашу даверную размову ў Ташкенце ў чэрвені 2016 года, а таксама сардэчны прыём, аказаны беларускай дэлегацыі ў ходзе толькі што праведзенага дзяржаўнага візіту ў Пекін. Высокую рэзультатыўнасць візіту забяспечыла Ваша асабістая ўвага да ўсебаковага ўмацавання партнёрства Беларусі і Кітая", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Напярэдадні 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін Прэзідэнт Беларусі з задавальненнем адзначыў каласальны якасны прарыў у супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі, зроблены за такі невялікі прамежак часу.

    Аляксандр Лукашэнка перакананы, што далейшае збліжэнне Мінска і Пекіна - гэта правільны шлях.