Віншаванне Старшыні Дзяржсавета і Савета міністраў Рэспублікі Куба Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Рэспублікі Куба Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса і Першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Рауля Кастра Руса з 60-й гадавінай Дня вызвалення. 

    У пасланні Мігелю Дыяс-Канэлю Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ганарацца дружалюбнымі адносінамі з гераічным кубінскім народам, які годна адстойвае сваю незалежнасць на працягу доўгага часу. 

    "Упэўнены, што канстытуцыйная рэформа і іншыя пераўтварэнні, якія праводзяцца на Востраве Свабоды, дадуць магчымасць умацаваць выдатныя дасягненні Рэвалюцыі і стварыць аснову для новых перамог у сацыяльна-эканамічнай і іншых галінах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Раулю Кастра Русу. 

    Прэзідэнт пацвердзіў імкненне Беларусі актыўна развіваць супрацоўніцтва з дружалюбнай Кубай ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу і выказаў упэўненасць, што двухбаковае партнёрства захавае сваю высокую дынаміку на карысць народаў абедзвюх краін.