Віншаванне Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Раулю Кастра

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра з перавыбраннем на пасаду Першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы.

    "Мы вельмі цэнім цёплыя дружалюбныя адносіны, якія ўстанавіліся паміж нашымі краінамі. Упэўнены, што Беларусь і Куба будуць і далей развіваць усебаковае супрацоўніцтва на карысць дзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.