Віншаванне Старшыні ЦК КПРФ Генадзю Зюганаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, кіраўніка фракцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Генадзя Зюганава.
"Вашы палітычная дзейнасць, высокі аўтарытэт і лідарскія якасці служаць высакароднай справе абароны грамадскіх інтарэсаў, адстойвання сацыяльнай справядлівасці, умацавання парламентарызму ў Расійскай Федэрацыі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Генадзю Зюганаву за цёплае, шчырае стаўленне да Беларусі і беларускага народа, значны ўклад, які ён уносіць ва ўмацаванне шматпланавых беларуска-расійскіх сувязей.