Віншаванне старшыні ЦК Кампартыі Расіі Генадзю Зюганаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расіі, кіраўніка франкцыі Кампартыі ў Дзяржаўнай Думе Федэральнага Сходу Генадзя Зюганава з днём нараджэння.

    "Як аўтарытэтны дзяржаўны дзеяч і кіраўнік фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай Думе Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё айчыннага парламентарызму і ўдасканаленне палітычнай сістэмы, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што Ваша дзейнасць будзе і ў далейшым усяляк садзейнічаць паглыбленню беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства, пашырэнню інтэграцыйных сувязей паміж нашымі краінамі ў інтарэсах народаў Беларусі і Расіі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Зюганаву моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.