Віншаванне старшыні Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталлі Цылінскай

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталлю Цылінскую з юбілеем.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яркія перамогі беларускай спартсменкі на велатрэку - восем тытулаў чэмпіёнкі свету і алімпійская бронза ў Афінах - ставяць яе ў адзін шэраг з самымі выдатнымі атлетамі планеты.

    "Вялікі спорт загартаваў характар, выхаваў цярпенне, мэтанакіраванасць і рэдкую працавітасць. Гэтыя якасці дапамагаюць вам сёння на пасадзе кіраўніка Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту паспяхова развіваць любімы від, перадаваць бясцэнныя веды моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Наталлі Цылінскай, каб работа прыносіла радасць, а выхаванцам пакараліся п'едэсталы самых прэстыжных турніраў, вяртаючы Беларусь на лідарскія пазіцыі ў сусветным веласпорце.