Віншаванне Станіславу Пазнякову з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Алімпійскага камітэта Расіі
Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Станіслава Пазнякова з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Алімпійскага камітэта Расіі.
"Узаемаадносіны нашых краін у сферы спорту будуюцца на высокім узроўні даверу і прыхільнасці да алімпійскіх каштоўнасцей. Расійскія атлеты і спецыялісты заўсёды могуць разлічваць на шчырыя сімпатыі нашых балельшчыкаў, садзейнічанне ў вырашэнні любых пытанняў і падтрымку з боку Мінспорту і НАК Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што багаты кіраўніцкі вопыт Станіслава Пазнякова і яго аўтарытэт на міжнароднай спартыўнай арэне пазітыўна паўплываюць на рэзультаты алімпійцаў Расіі, прывядуць да новых трыумфаў і перамог.