Віншаванне Сі Цзіньпіну з перавыбраннем на пасаду Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі Кітая

    Яго Правасхадзіцельству Спадару Сі Цзіньпіну, Стыршыні Кітайскай Народнай Рэспублікі,

    Пекін

    Ваша Правасхадзіцельства,

    Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста віншую Вас з паспяховым правядзеннем ХХ з'езда Камуністычнай партыі Кітая і перавыбраннем на пасаду Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая.

    Нязменная падтрымка больш як 90 мільёнаў кітайскіх камуністаў з'яўляецца яркім пацвярджэннем Вашага высокага аўтарытэту і правільнасці выбранага шляху развіцця краіны.

    Абапіраючыся на трывалае адзінства партыі і народа, Вы ўпэўнена ведзяце Вялікі Кітай да мэты пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы. Упэўнены, што яна будзе дасягнута да стагадовага юбілею ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.

    Паслядоўна рэалізуючы ініцыятыву "Пояс і шлях" у спалучэнні з новай канцэпцыяй міжнародных адносін - пабудовай "супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", Ваша краіна прапануе сваё бачанне глабальнага развіцця і бяспекі. Ключавыя прынцыпы гэтых ініцыятыў, такія як доўгатэрміновы мір, усеагульная абароненасць, сумеснае працвітанне, адкрытасць і павага, як ніколі актуальныя ў сённяшняй глабальнай абстаноўцы.

    Мінск вельмі даражыць жалезным братэрствам і ўсепагоднай дружбай з Пекінам. Асабліва хацеў бы адзначыць Ваш асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносін, якія служаць паказальным прыкладам усебаковага стратэгічнага партнёрства.

    Выказваю надзею на хуткую сустрэчу з Вамі, у ходзе якой мы зможам грунтоўна, у духу шчырай дружбы і даверу абмеркаваць прыярытэтныя пытанні і намеціць планы на будучыню, скаардынаваць пазіцыі па актуальных праблемах міжнароднага парадку дня.

    Прыміце, Ваша Правасхадзіцельства, пажаданні добрага здароўя і новых поспехаў у стваральнай працы па ўмацаванні сацыяльна-эканамічнай магутнасці і сусветнага аўтарытэту Кітая.

    Аляксандр Лукашэнка