Віншаванне Шаўкату Мірзіёеву з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Узбекістана

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з перавыбраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

    "Пераканаўчая перамога наглядна дэманструе Ваш высокі аўтарытэт, уяўляе сабой красамоўнае і бясспрэчнае сведчанне вялікага даверу выбаршчыкаў. Народ цалкам пацвердзіў прыхільнасць да ўзятага курсу на пабудову моцнай, незалежнай, сучаснай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад вопытным кіраўніцтвам Шаўката Мірзіёева Узбекістан прадоўжыць дынамічнае развіццё, умацаванне эканамічнага патэнцыялу і пазіцый на міжнароднай арэне.

    "Спадзяюся, што ў хуткім часе ў нас будзе магчымасць у ходзе асабістай сустрэчы абмеркаваць бягучыя і перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння", - адзначыў беларускі лідар.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Узбекістана моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў на карысць Радзімы.