Віншаванне Шаўкату Мірзіяеву з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Шаўката Мірзіяева з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан.

    "Вынікі галасавання пераканаўча сведчаць аб пазітыўнай ацэнцы суграмадзянамі Вашай стваральнай работы, накіраванай на забеспячэнне сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне і павышэнне дабрабыту народа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у прадаўжэнні канструктыўнага дыялогу і плённай сумеснай работы па пашырэнні беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва.