Віншаванне Серджыа Матарэлу з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Італіі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Серджыа Матарэлу з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Італіі.
"Гэты давер народа з'яўляецца сведчаннем прызнання Вашага аўтарытэту і пацверджанага часам таленту палітыка", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што ў гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін дзвюх краін: "Гісторыя нашага супрацоўніцтва, у тым ліку наша з Вамі асабістая сустрэча ў 2016 годзе і яе вынікі, даказвае, што, рухаючыся па шляху ўзаемапаважлівага дыялогу, адкрытых і канструктыўных адносін, уліку інтарэсаў абодвух бакоў, мы можам дабіцца значных поспехаў на карысць народаў нашых краін".
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на захаванне і аднаўленне добрых традыцый актыўнага ўзаемадзеяння Беларусі і Італіі на вышэйшым палітычным узроўні, актывізацыю існуючых і пачатак новых сумесных праектаў, пошук дадатковых сфер узаемнай зацікаўленасці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Серджыа Матарэлу моцнага здароўя і поспехаў.