Віншаванне Сахле-Ворк Зеўдэ з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Эфіопіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сахле-Ворк Зеўдэ з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Эфіопіі.

    "Упэўнены, што дзейнасць на гэтай адказнай пасадзе будзе садзейнічаць паспяховаму развіццю і далейшаму працвітанню вашай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў зацікаўленасць у пашырэнні плённага двухбаковага ўзаемадзеяння з Эфіопіяй у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.