Віншаванне савецкаму хакеісту Уладзіславу Траццяку з 70-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вядомага савецкага хакеіста, дэпутата Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расіі Уладзіслава Траццяка з 70-годдзем.
"У Вашай біяграфіі - яркае спартыўнае жыццё, у якім Вы са знакамітай зборнай СССР заваявалі ўсе магчымыя ўзнагароды і прызы, што існуюць у хакеі. Некалькі пакаленняў хлапчукоў, робячы першыя крокі па лёдзе, хацелі гуляць, як Траццяк", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і сёння Уладзіслаў Траццяк нястомна служыць любімай справе і роднай краіне як дэпутат Дзяржаўнай думы, кіраўнік Федэрацыі хакея Расіі і сапраўдны патрыёт.
"Беларусы ведаюць і цэняць вас як чалавека, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларуска-расійскіх спартыўных сувязей і ўмацаванне дружбы паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў Уладзіславу Траццяку моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.


