Віншаванне Санцьяга Пенью з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Парагвай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Санцьяга Пенью з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Парагвай.
"Перакананы, што пад Вашым кіраўніцтвам краіна ўмацуе свой міжнародны аўтарытэт і дасягне значных вынікаў у адстойванні нацыянальных інтарэсаў, забеспячэнні дабрабыту і працвітання парагвайскага народа, - гаворыцца ў віншаванні. - Можаце разлічваць на Беларусь як на надзейнага і адказнага партнёра, зацікаўленага ў развіцці адносін з Парагваем на аснове ўзаемнай павагі і разумення ў мэтах абароны незалежнасці нашых дзяржаў і падтрымкі справядлівага светапарадку".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Санцьяга Пенью выдатнага здароўя і невычэрпнай энергіі для ажыццяўлення ўсіх планаў.