Віншаванне Садыру Жапараву з перамогай на выбарах Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Садыра Жапарава з перамогай на выбарах Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі.

    "Упэўнены, што Ваша дзейнасць на гэтай высокай дзяржаўнай пасадзе будзе садзейнічаць умацаванню адзінства і згоды ў грамадстве, забеспячэнню сацыяльнай стабільнасці і ўстойлівага эканамічнага росту суверэннага Кыргызстана", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусь, застаючыся зацікаўленым і адказным партнёрам, гатова да далейшага паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кыргызстанам як на двухбаковай аснове, так і ў інтэграцыйным фармаце, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя, дабрабыту, поспехаў у дасягненні намечаных мэт у імя працвітання кыргызскага народа.